БЕЛ Ł РУС

Ваенная контрразведка ўсё больш актыўна ўцягваецца ў справу аб «масавых беспарадках»

28.01.2011 / 12:38

Ваенная контрразведка ўсё больш актыўна далучаецца да працэсу допытаў грамадзян па справе аб «масавых беспарадках», якія нібыта мелі месца 19 снежня 2010 года ў Мінску.

27 студзеня на допыт выклікалі давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Арцёма Старыкава. Допыт доўжыўся некалькі гадзін, і вёў яго старшы оперупаўнаважаны 4 аддзела ваеннай контрразведкі КДБ маёр Дзмітрый Сухачоў. На сёння супрацоўнік ваеннай контрвыведкі запрасіў на размову яшчэ адну давераную асобу Андрэя Саннікава — Алега Балцэвіча.

25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў таксама паўторна выкліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнні суда 10 сутак правёў на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула