БЕЛ Ł РУС

Еўрадэпутаты адклалі візіт у Мінск

28.01.2011 / 12:58

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента, якая збіралася прыляцець у Мінск 31 студзеня, адкладае амаль на месяц свой візіт. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч. Прычына пераносу візіту — небясьпека перашкод з боку беларускіх уладаў.

«Не праблема прыляцець у Мінск. Аднак прызямліцца ў Мінску, а потым не перасекчы мяжу — гэта не рашэнне» — сказаў Яцэк Пратасевіч.

Мэта еўрапейскай дэлегацыі — азнаёміцца з умовамі ўтрымання арыштаваных пасля падзеяў 19 снежня і сустрэчы з сем’ямі арыштаваных, юрыстамі і праваабаронцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула