БЕЛ Ł РУС

Янукевіч: «Сітуацыя з Сядзібай БНФ падвешаная і няясная»

28.01.2011 / 15:7

Зміцер Панкавец

Пакуль няясна, ці атрымаецца адстаяць памяшканне на Машэрава, 8.

У пачатку года Партыя БНФ атрымала ліст з ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Маўляў, тэрмін дамовы сканчаецца, таму арганізацыя мусіць вызваліць памяшканне па адрасе вуліца Машэрава, 8.

У якасці прычын высялення называлася пазычанасць па аплаце. Гэта ўжо не першая спроба выціснуць Сядзібу БНФ з цэнтру горада. Але мінулыя разы памяшканне агульнымі намаганнямі атрымлівалася адстаяць.

Што новага ў гэтай справе цяпер? Гаворыць лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

«Сітуацыя падвешаная і няясная. Апошнія заключаюцца ў тым, што мы супольна са ЖРЭА падрыхтавалі заяву ў камісію аб нерухомасці адносна заключэння новай арэнднай дамовы.
Але пакуль не ўсё проста там. Нам раяць схадзіць на прыём да старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі», — расказвае палітык.

Дамова пра арэнду сядзібы дзейнічае да 1 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула