БЕЛ Ł РУС

Lasst sie frei! — 4400 подпісаў пад зваротам Кацярыны Статкевіч

31.01.2011 / 11:03

КаМ; СГ

Акцыю «Адпусціце іх на свабоду» (па-нямецку «Lasst sie frei»), якую ініцыявала Кацярына Статкевіч, за 6 дзён падтрымала ўжо больш за 4400 чалавек.

Яны патрабуюць адпусціць на волю ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Сярод падпісантаў — старшыні партый Зігмар Габрыэль (сацыял-дэмакраты), Клаўдыя Рот («Зялёныя»), Чэм Аздэмір («Зялёныя»); старшыні парламенцкіх фракцый бундэстага Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер (сацыял-дэмакраты), Рэната Кюнаст («Зялёныя»), Юрген Трытын («Зялёныя»), Фолькер Каўдэр (ХДС/ХСС), старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце Мартын Шульц; Дырк Нібель, міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Клаўс Воверайт, мэр Берліна; Гюнтэр Грас, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, ды інш.

Кацярына Статкевіч, дачка палітыка, працуе ў карпарацыю Audi ў Нямеччыне. Мікалай Статкевіч застаецца зняволеным у СІЗА КДБ. Каля 20 дзён ён трымаў галадоўку пратэсту. Пра яго па-ранейшаму прыходзіць вельмі мала інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула