БЕЛ Ł РУС

Ссылка. Наталля Радзіна прыбыла ў Кобрын

31.01.2011 / 12:02

Вызваленая з СІЗА КДБ рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна вечарам 30 студзеня прыбыла па месцы рэгістрацыі ў Кобрын, дзе будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

«Мяне і маму прывезлі на машыне сябры. Праводзілі з кветкамі, было шмат сяброў і журналістаў, дзякуй усім», — сказала Радзіна.

Паводле слоў Радзінай, дамоў яна прыехала каля 20 гадзін. Яна зноў заявіла, што працягне займацца журналісцкай дзейнасцю.

У Радзінай няма пашпарту, яна будзе жыць у бацькоў.

Журналістка не мае права пакідаць Кобрын без дазволу следчага.

Яе будзе кантраляваць участковы. «Пакуль я не адчула, што знаходжуся пад падпіскай, ніхто не прыходзіў. Але думаю, што ўчастковы будзе заўтра», — сказала Радзіна.

Рэдактар charter97.org і яшчэ 36 грамадзян абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Радзіна не згодная ў выстаўленым супраць яе абвінавачаннем. З СІЗА КДБ яна была адпушчана вечарам 28 студзеня пасля 40-дзённага зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула