БЕЛ Ł РУС

Сярод затрыманых у нядзелю — грамадзянская жонка Статкевіча

31.01.2011 / 12:21

ЗП

Учора яна ўдзельнічала ў акцыі салідарнасці ля КДБ.

Учора ўвечары ля КДБ была затрыманая грамадзянская жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч. Яна выйшла да будынку КДБ на акцыю салідарнасці з затрыманымі.

Спачатку жанчыну адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. А ўжо з пастарунку завезлі на Акрэсціна, дзе Адамовіч і правяла ноч.

У судзе Цэнтральнага раёна Марыну аштрафавалі на 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула