Магілёў: актывіста БНФ выклікалі ў КДБ
Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ Змітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позве пазначана — як сведку да следчага Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16-й гадзіне.
Гэта ўжо другі выклік Змітра Салаўёва ў КДБ. 12 студзеня яго выклікалі, каб паведаміць, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік спецслужбаў за тое, што ў 2010 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах і арганізоўваў іх. У адказ на рашэнне магілёўскіх камітэтчыкаў Зміцер Салаўёў накіраваў скаргу на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
15 студзеня ў кватэры актывіста супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі відэакамэру з запісам падзеяў на Плошчы 19 сьнежня. Акрамя таго — сістэмны блок кампутара, два