БЕЛ Ł РУС

Узброены напад на букмекерскую кантору ў Брэсце

31.01.2011 / 15:42

Міліцыя адшуквае злачынца, які ўчыніў у Брэсце разбойны напад на касіра букмекерскай канторы.

29 студзеня ў 21.14 на пульт цэнтралізаванага назірання аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Брэста паступіў сігнал спрацоўвання трывожнай сігналізацыі, устаноўленай у касе адной з букмекерскіх кантор горада.

Супрацоўнікам аддзела дэпартамента аховы касір расказала, што каля 21 гадзіны, калі яна зачыняла ўваходныя дзверы касы, невядомы, пагражаючы нажом, забраў у яе ключы ад касы і мабільны тэлефон. Пасля гэтага налётчык зачыніў касіра ў падсобным памяшканні, завалодаў 6 млн. 244 тыс. 360 рублямі, што знаходзіліся ў сейфе, і збег. Следчым аддзяленнем Маскоўскага РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула