Для падтрымкі іншай Беларусі еўрапейцы ствараюць Еўрапейскі фонд для дэмакратыі
Пра гэта паведаміў міністр Сікорскі пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС.
Пра гэта паведаміў міністр Сікорскі пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС.
Пасля прыняцця дэкларацыі Рады ЕС па сітуацыі ў Беларусі адбыўся брыфінг міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.
Сікорскі звярнуў увагу, што «чорны спіс», які абмяркоўваецца журналістамі, — не канчатковы, што створаная юрыдычная магчымасць для яго пашырэння. У гэтым спісе могуць апынуцца не толькі новыя
Карэктывы гэтага спісу (як у бок павелічэння, так і змяншэння) будуць знаходзіцца ў распараджэнні кіраўніцы замежнапалітычнага ведамства ЕС Кэтрын Эштан.
Міністр падкрэсліў, што
сённяшняе рашэнне адпавядае заяўленай раней пазіцыі «двухбаковай палітыкі»: санкцыі — у дачыненні да адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтрымка — грамадзянскай супольнасці Беларусі.Ён паведаміў, што ў плане «падтрымкі» будзе створаны Еўрапейскі фонд для дэмакратыі, а 2 лютага ў Варшаве пройдзе міжнародная канферэнцыя донараў.