БЕЛ Ł РУС

Удзельніцу Плошчы спачатку звольнілі з працы, а пасля аднавілі

1.02.2011 / 17:14

КМ

Але з турыстычнага аб’екта перавялі на сельскагаспадарчы.

Але з турыстычнага аб’екта перавялі на сельскагаспадарчы.

Маўлюда Атакулава са жніўня працуе па размеркаванні ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Выпускніца Вышэйшай школы турызму БДЭУ займала пасаду эканаміста ў гатэлі. Пасля ўдзелу ў падзеях 19 снежня яна была затрымана, у выніку чаго адсутнічала на працы толькі адзін дзень. Гэтага стала дастаткова, каб яе звольнілі. Пасля таго, як Маўлюда прыстрашыла начальства судом, яе аднавілі на працы. Але перавялі ў СВК «Ляскавічы-Агра», які належыць парку. Працуе яна па спецыяльнасці — эканамістам.

У 2008 годзе Маўлюдзе пагражала выключэнне з ВНУ. Як актывістка незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» яна неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Не дазволіла рэктару адлічыць яе толькі студэнцкая салідарнасць: у абарону дзяўчыны было сабрана каля 150 подпісаў студэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула