БЕЛ Ł РУС

Супярэчлівыя сігналы з Масквы: крытыка санкцый, і крытыка Лукашэнкі адначасова

2.02.2011 / 15:33

Расія лічыць паводзіны Мінска непрымальнымі, заявіў міністр Лаўроў.

«Тое, што адбылося ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў — непрымальна, — заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў на брыфінгу ў Маскве.

Лаўроў адзначыў удзел Расеі ў выпрацоўцы нядаўняга рашэння Рады Еўрасаюза:

«Мы актыўна ўдзельнічалі ў выпрацоўцы рашэння Камітэта міністраў Рады Еўропы ў сярэдзіне студзеня — рашэння, якое было прынятае адзінагалосна і ў якім патрабуецца неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і праваабаронцаў, забяспечыць выкананне правоў чалавека і палітычных свабодаў, паважаць еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы. Мы разлічваем, што нашы беларускія калегі аператыўна і пазітыўна адрэагуюць на гэтае кансенсуснае рашэнне Рады Еўропы».

Разам з тым Лаўроў адзначыў, што Расея не падтрымлівае ізаляцыі Беларусі.

«Мы перакананы, што вырашаць гэтыя задачы трэба праз спрыянне дыялогу, які ўцягваў бы Беларусь у шматбаковыя працэсы і тым самым дапамагаў бы прасоўваць эканамічныя рэформы і ўмацоўваць дэмакратыю ў гэтай краіне. Вырашаць гэтыя задачы аднабаковымі санкцыямі, якія прымаюцца з палітычных матываў, каб пагоршыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю — гэта не тая дарога», — зазначыў міністр замежных справаў Расеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула