БЕЛ Ł РУС

У Каіры пачалася стральба па дэманстрантах: ёсць забітыя

3.02.2011 / 10:37

Ў Егіпце працягваецца супрацьстаянне паміж супернікамі і прыхільнікамі прэзідэнта краіны Хосні Мубарака.
Мітынгуючыя ўсю ноч правялі на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра, а раніцай сілы, якія падтрымліваюць ўрад, ужылі агнястрэльную зброю супраць апанентаў. У выніку, па дадзеных тэлеканала Al-Arabiya, пяць чалавек загінулі, 15 атрымалі раненні.

Па словах пратэстуючых, група прыхільнікаў прэзідэнта Мубарака ўварвалася на плошчу і адкрыла агонь з аўтаматаў па людзях, якія здзяйснялі ранішнюю малітву, паведамляюць інфармацыйныя агенствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула