БЕЛ Ł РУС

WikiLeaks намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

3.02.2011 / 11:00

Інтэрнэт-сайт WikiLeaks, які атрымаў вядомасць дзякуючы публікацыям амерыканскіх сакрэтных матэрыялаў, намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Чалец парламента Нарвегіі Снорэ Вален, які прапанаваў кандыдатуру WikiLeaks, падкрэсліў заслугі гэтага праекту ў барацьбе за свабоду слова і даступнасць інфармацыі.

Звычайна намінацыі на Нобелеўскую прэмію міру трымаюцца ў сакрэце, але канкрэтных правілаў на гэты конт не існуе.

Імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2011 г. абвесцяць у пачатку кастрычніка.

Нагадаем, вылучэнне кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру скончыцца 3 лютага. Права прапаноўваць кандыдатуры маюць чальцы парламентаў і ўрадаў розных дзяржаваў, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру мінулых гадоў, Міжнародны арбітраж у Гаазе, а таксама дактары палітычных навук, юрыспрудэнцыі, гісторыі і філасофіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула