БЕЛ Ł РУС

Фёдар Мірзаянаў - 38-ы абвінавачаны ў справе "аб масавых беспарадках"

3.02.2011 / 11:43

Студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў — 38-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне было прад’яўлена 1 лютага.

Фёдара на 26 студзеня выклікалі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, аднак 25 студзеня зранку да яго дадому прыехалі супрацоўнікі КДБ, якія даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў у Мінску. Па выніках допыту Фёдар быў узяты пад варту на 3 сутак і змешчаны ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства. 1 лютага яму было прад’яўлена абвінавачанне.

Фёдар Мірзаянаў за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек не з’яўляецца сябрам партый ці дэмакратычных моладзевых арганізацый, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула