БЕЛ Ł РУС

Заб'ю, але грошай не аддам

3.02.2011 / 11:56

Мінскі бізнэсмэн назаймаў у прыяцеляў 170 тысяч долараў, а вярнуць іх не змог.
Віна прадпрымальніка цалкам даказана, яму самому пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Першай сумай, якую дырэктар прыватнага прадпрыемства ўзяў у абавязак пад слова гонару, было 50 тыяч долараў. Праз некаторы час бізнэсмэн вырашыў заняць яшчэ раз, праўда, ужо ў іншага прыяцеля. Той пазычыў 146 мільёнаў рублёў. Камерсант планамерна назаймаў яшчэ каля 70 тысяч долараў, што і стала нагодай для звароту крэдытораў за дапамогай у міліцыю.

Ужо падчас следства па ўзбуджаным у адносінах да бізнэсмэна крымінальнай справе за махлярства стала вядома, што ён пагражаў аднаму з тых, хто даваў грошы, забойствам. Па словах пацярпелага, ашуканец жадаў запалохаць яго з мэтай спісання абавязку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула