БЕЛ Ł РУС

Мубарак сыходзіць паступова

5.02.2011 / 23:20

Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак, чыёй адстаўкі цягам двух тыдняў дамагаецца апазіцыя, пакінуў пасаду генеральнага сакратара кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі.

Акцыі пратэсту суправаджаюцца сутыкненнямі праціўнікамі і прыхільнікамі прэзідэнта Хосні Мубарака, у якіх загінулі сотні чалавек, а некалькі тысяч атрымалі раненні.

Раней паведамлялася, што кіраўніцтва кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі, уключаючы сына прэзідэнта краіны Гамаля Мубарака, абвясціла аб складанні з сябе паўнамоцтваў.

Новым генеральным сакратаром партыі прызначаны Хасам Бадраві, які з’яўляецца чальцом ліберальнага крыла партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула