БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце: Захад не можа дыктаваць Беларусі

5.02.2011 / 23:21

З такой заявай Даля Грыбаўскайце выступіла на Міжнароднай канферэнцыі ў Мюнхене.

Народы свету павінны самі вырашаць, якой улады яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла сёння прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце на Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях бяспекі ў Мюнхене.

Захад можа «дапамагчы саспець любому народу», але не можа дыктаваць яму, якую сістэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. «Гэта тычыцца і Егіпта, і Беларусі», — падсумавала кіраўніца Літвы.

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі Вольфганг Ішынгер падараваў ёй пры канцы сесіі вялікі букет кветак, «на знак удзячнасці за смелую прамову», — паведамляе агенцтва Delfi.

Дарэчы, запрашэнне на канферэнцыю міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву было адкліканае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула