БЕЛ Ł РУС

Галоўным рэдактарам Еўрарадыё стаў Віталь Зыблюк

7.02.2011 / 12:02

АГ

Сайт радыё перайшоў на новы дызайн.

Еўрапейскаму радыё для Беларусі 6 лютага споўнілася 5 гадоў, а яго сайт ад нядзелі займеў новы дызайн.

Дызайн выкананы ў нязыркіх сімпатычных блакітных колерах. Раней каляровая гама была чырвона-жоўта-чорная.

Ёсць рубрыкі «Карціна дня», «рэпартаж», «праграмы», «інфатэка» з падрубрыкамі «палітыка», «соцыум», «культура», «спорт» ды інш.

З’явіялася таксама падрубрыка «Каманда Еўрарадыё», дзе можна пазнаёміцца з журналістамі праекта.

Як слухаць Еўрарадыё, у тым ліку і Інтэрнэце, можна знайсці ў адпаведнай рубрыцы

Еўрарадыё пазыцыянуе сябе як маладзёжны мультымедыйны праект. Яно вяшчае ў FM-дыяпазоне на памежныя рэгіёны ды ў інтэрнэце.

Дарэчы, у Еўрапейскага радыё не толькі новы дызайн, але і новы галоўны рэдактар. Ім стаў малады журналіст Віталь Зыблюк.

Газета «Наша Ніва» і сайт nn.by віншуе калегаў з днём народзінаў і днём працы новага дызайна. Разам нас багата!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула