БЕЛ Ł РУС

«Хацелася б перадаць гэтаму адэкватнаму міліцыянту моцнага здароўя і прасоўвання па службе»

7.02.2011 / 13:39

Уладзімір Сяргеевіч, Мінск, yandex.ru

з пошты Рэдакцыі

Увечары я з жонкай ішоў па двары,
жылой зонай паміж дамамі № 2 па Асіпенкі і № 26/1 па Старавіленскім тракце. Побач з намі спынілася міліцэйская машына, на борце нумар К907 (магчыма, 607). Адчыніліся дзверкі, высунуўся супрацоўнік міліцыі і праглаголіў: «Ты што, ахранеў? Жыць надакучыла? Не бачыш, што машына едзе?» А, зачыняючы дзверы, дадаў: «Уроды». З выгляду не вельмі цвярозы, ды і як яшчэ можна патлумачыць такія паводзіны?
Каб не правакаваць канфлікту, мы папрасілі прабачэння (толькі я не зразумеў, за што) і паспяшаліся ў процілеглым напрамку.

Хацелася б перадаць гэтаму адэкватнаму супрацоўніку моцнага здароўя і прасоўвання па службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула