БЕЛ Ł РУС

«Белкамунмаш» выпусціць сёлета шэсць аднавагонных дызель-цягнікоў + фота

8.02.2011 / 11:52

У эксплуатацыю на чыгунку яны паступяць ужо ў жніўні.

Аднавагонны дызель-цягнік 620М.

Беларуская чыгунка і ААТ «Белкамунмаш» падпісалі дагавор на выраб і пастаўку шасці аднавагонных дызель-цягнікоў тыпу 620 М,
паведаміла прэс-служба БЧ.

Гэта тэхніка прызначана для выкарыстання на ўчастках з невялікім пасажырапатокам.

Аднавагонныя дызель-цягнікі будуць набытыя беларускай магістраллю за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. Кошт аднаго дызель-цягніка складзе каля 8,1 млрд. рублёў. Вытворчасць такой тэхнікі на ААТ «Белкамунмаш» будзе арганізавана сумесна з польскай холдынгавай кампаніяй Pesa па ініцыятыве БЧ.

Першы аднавагонны дызель-цягнік павінен быць пастаўлены на беларускую магістраль у жніўні.

У цэлым запланавана пастаўка ў 2011 годзе чатырох такіх цягнікоў на Гомельскае аддзяленне дарогі і двух — на Віцебскае.

«Новыя беларускія дызель-цягнікі будуць адрознівацца сучаснымі тэхнічнымі характарыстыкамі і высокім узроўнем камфорту», — адзначылі ў прэс-службе.

Плануецца, што ў далейшым на ААТ «Белкамунмаш» будзе арганізавана вытворчасць сучасных двух- і трохвагонных дызель-цягнікоў. Яны заменяць састарэлы рухомы састаў рыжскай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула