БЕЛ Ł РУС

Цыклон «Нікалас» абясточыў больш за 1,3 тыс. населеных пунктаў

9.02.2011 / 11:39

У Гродне ўраган ужо паспеў зламаць вышку мабільнага аператара, s13.ru

Паводле аператыўных даных, у выніку моцнага ветру (да 25 м/с), выкліканага праходжаннем цыклону "Нікалас", 8—9 лютага ў Беларусі пацярпелі восем населеных пунктаў у Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пашкоджаныя дахі чатырох жылых дамоў, аднаго аб'екта сацкультбыту, аднаго вытворчага і двух сельскагаспадарчых будынкаў.

Паводле даных ДВА "Белэнэрга", на тэрыторыі краіны, былі абясточаныя 1.318 населеных пунктаў (у 257 электразабеспячэнне пакуль не адноўлена).

У Мінску у Курасоўшчыне, у выніку раставання снегу, моцных ападкаў і ўздзеяння ветравой нагрузкі пашкоджаныя чатыры апоры атракцыёну (рэйкавыя санкі), адбыўся сход земляной масы са схілу гарналыжнага цэнтра "Сонечная даліна".

У вёсцы Буда Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці адбылося адключэнне электразабеспячэння ў шасці птушніках сельскагаспадарчага філіяла "Дудзічы" адкрытага акцыянернага таварыства "Калінкавічыхлебапрадукт". Работнікамі МНС сумесна з аварыйнай брыгадай Калінкавіцкіх РЭС з выкарыстаннем перасоўнага генератара электразабеспячэнне адноўлена. Пагрозы гібелі куранят няма.

У Гродне ў выніку падзення дрэў пашкоджаныя чатыры легкавыя аўтамабілі.

Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула