БЕЛ Ł РУС

Вынікі ацэнкі "Белтрансгазу" трымаюцца ў сакрэце

27.11.2006 / 20:24

У перамовах узялі ўдзел кіраўнікі беларускага прадпрыемства, намесьнік старшыні праўленьня "Газпрам" Валеры Голубеў і прадстаўнікі галяндзкага банку "ABN Amro",

Вынікі ацэнкі банкам "ABN Amro" кошту "Белтрансгазу" пакуль не раскрываюцца. Нагадаем, прэзэнтацыя вынікаў ацэнкі "Белтрансгазу" адбылася ў Менску 24 лістапада.

У перамовах узялі ўдзел кіраўнікі беларускага прадпрыемства, намесьнік старшыні праўлення "Газпрам" Валеры Голубеў і прадстаўнікі галяндзкага банку "ABN Amro", якія праводзілі першую ацэнку актываў беларускай газатранспартнай сыстэмы.

Як заявіла прэс-сакратар "Белтрансгазу" Надзея Паўлава, інфармацыя, прадстаўленая галяндзкім банкам па ацэнцы кошту беларускага прадпрыемства, згодна з трохбаковым пагадненьнем, пакуль зьяўляецца канфідэнцыйнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула