БЕЛ Ł РУС

29-гадовы мінчанін cкончыў жыццё самагубствам стрэлам у галаву

11.02.2011 / 12:33

Перад суіцыдам ён напісаў перадсмяротную запіску, у якой развітаўся з усімі.

Пракуратура Мінска высвятляе прычыны самагубства 29-гадовага мінчука.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, мужчына застрэліўся з пісталета, стрэліўшы сабе ў галаву, 10 лютага прыкладна а 12 гадзіне ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага. У гэты час у доме знаходзілася маці.

Устаноўлена, што перад самагубствам мінчанін патэлефанаваў сваёй жонцы, а потым напісаў перадсмяротную запіску, у якой развітаўся з усімі.

Падчас агляду кватэры ў ёй былі знойдзеныя дзве пнеўматычныя вінтоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула