БЕЛ Ł РУС

У Алжыры пачаліся масавыя пратэсты

12.02.2011 / 14:33

Сотні людзей сабраліся ў цэнтры сталіцы Алжыра, патрабуючы паляпшэння ўмоў жыцця і пашырэння грамадзянскіх свабодаў.

Дэманстрацыя супраць рэжыму прэзідэнта Абдэль Азіза Бутэфлікі адбылася насуперак уладам; удзельнікаў акцыі не палохалі нават 25 тыс. супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прывезеных у горад з мэтай прадухіліць беспарадкі.

Мясцовыя крыніцы паведамляюць аб сутыкненнях паміж апазіцыяй і паліцыяй у краіне, у якой з 1992 года ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула