БЕЛ Ł РУС

Lady Gaga вынеслі ў кокане

14.02.2011 / 12:10

Lady Gaga і Lady Antebellum сабралі ўраджай з «Грэмі». Цырымонія, як заўсёды, прайшла ў Лос-Анджэлесе.

Лэдзі Гагу прынеслі на сцэну ў кокане, адкуль яна з поспехам выбралася. daylife.com

Поп-спявачка Lady Gaga і кантры-трыа атрымалі музычныя прэміі «Грэмі» ў большасці прэстыжных намінацый. Цырымонія, як заўсёды, прайшла ў Лос-Анджэлесе.

Больш за ўсіх — пяць узнагарод — атрымала група Lady Antebellum, яе кампазіцыя Need You Know і аднайменны дыск ўдастоіліся «Грэмі» ў намінацыях «Песня года» і «Запіс года».

Lady Gaga вынеслі на чырвоную дывановую дарожку ў гіганцкім кокане. Ёй дасталіся тры грамафоны: Bad Romance стала «Найлепшым жаночым вакальным выступам года», кліп на гэтую ж песню — «Найлепшым музычным відэакліпам», а Fame Monster быў абраны «Найлепшым вакальным поп-альбомам».

Па тры ўзнагароды атрымалі таксама рэпер Jay-Z і Джон Леджэнд, які выступае ў жанры соўл. Дзве з трох статуэтак Jay-Z прынёс яго дуэт з Алішай Кіс Empire State of Mind — у намінацыях «Найлепшая рэп-песня» і «Найлепшы сумесны праект у жанры рэп».

Эмінэм выступіў адносна няўдала: ён намінаваўся адразу ў 10 катэгорыях, але атрымаў ўсяго дзве ўзнагароды: «Найлепшы рэп-альбом» (за Recovery) і «Найлепшае сольнае выкананне рэпу» (за Not Afraid).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула