БЕЛ Ł РУС

80-гадовага прафесара Лепіна выклікаюць на допыт

14.02.2011 / 12:14

Нагадаем, што Георгій Лепін быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня і пакараны штрафам.

80-гадовага прафесара Георгія Лепіна сёння па тэлефоне выклікалі на допыт да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Мінска. Яго хочуць апытаць па падзеях 19 снежня.

Нагадаем, што Георгій Лепін быў затрыманы падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (1 млн 50 тыс. рублёў) судом Савецкага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула