БЕЛ Ł РУС

У Бахрэйне адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй

14.02.2011 / 15:21

У Бахрэйне напярэдадні запланаваных на сёння акцый пратэсту пад уплывам народных выступаў у Егіпце і Тунісе адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

Паліцыя выкарыстала слезацечны газ для разгону пратэстоўцаў у вёсцы Нувейдрат на паўднёвым захадзе Бахрэйна.

Таксама адбыліся сутыкненні паміж сіламі бяспекі і жыхарамі вёскі Карзакан на захадзе краіны.

Шыіты, якія складаюць большасць жыхароў Бахрэйна, скардзяцца на дыскрымінацыю з боку кіроўнай суніцкай дынастыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула