БЕЛ Ł РУС

Рымашэўскі: Мне перад Лукашэнкам няма ў чым каяцца

14.02.2011 / 16:14

Nashaniva.com

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце радыё «Свабода».

14 лютага на сайце радыё "Свабода" прайшла онлайн-канферэнцыя з былым кандыдатам у прэзідэнты, сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталём Рымашэўскім.

daylife.com

Нагадаем, што Віталь Рымашэўскі быў арыштаваны з ноч на 20 снежня і 12 сутак правёў у следчым ізалятары КДБ (амерыканцы), адкуль быў выпушчаны 1 студзеня. Падстава — тлумачальная запіска на імя Лукашэнкі.

Адказваючы сёння на пытанне слухача пра змест запіскі (Віталь, дык ці можаш ты ўсім цікаўным распавесці праўду, ці была твая «запіска Лукашэнку» сапраўды пакаяльнай ці тлумачальнай?), ён сказаў наступнае:

«Я пакуль шмат пра што распавесці не магу. Я мог бы не агучваць той факт, пра які Вы пытаецеся. Меў бы, пэўна, лепшы выгляд перад тымі, хто спяшаецца зараз мяне асудзіць. Можна было сказаць проста: «не ведаю».

Але, па-першае, не хачу нікому ні ў чым хлусіць, па-другое, не рабіў нічога, што хацеў бы схаваць ад вас. Не лічу патрэбным нічога замоўчваць, таму і адкрыта казаў пра абставіны вызвалення. На жаль, не паспеў сказаць усё, што хацеў. Не лічу гэта крытычным. Калі б прэс-канферэнцыя наконт 19 і абставінаў вызвалення магла істотна паўплываць на сітуацыю, я б яе правёў, н гледзячы на забарону.

Паўтару: за свае словы і дзеянні нясу адказнасць. Дадам толькі, што перад Лукашэнкам мне каяцца няма ў чым».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула