БЕЛ Ł РУС

Лунінецкая газета «Информ-прогулка» перамагла райвыканкам

14.02.2011 / 17:26

Андрэй Сыцін з трафеем.

Футбольная каманда газеты «Информ-прогулка» (г. Лунінец) у раённым турніры па міні-футболе, прысвечаным памяці загінулых у Афганістане воінаў-землякоў, сыграла ў фінале з камандай райвыканкама і перамагла з лікам 5:1.

Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ старшыня Лунінецкай філіі БАЖ Святлана Гарда, футбольны турнір, прысвечаны памяці воінаў-афганцаў, — лічыцца самым прэстыжным у раёне.

Каманда «ИП», якую ўзначальвае малады лідар БАЖ Андрэй Сыцін, удзельнічала ў ім у другі раз. Летась «прагулкаўцы» занялі шостую пазіцыю ў турнірнай табліцы. На гэты раз яны сталі наймацнейшымі сярод 14 каманд.

«Для нас, — адзначыў Андрэй Сыцін, — было справай гонару "перамагчы" райвыканкам. І мы зрабілі гэта!»

Дарэчы, на мінулагодніх «БАЖынках» Андрэй Сыцін стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшы футбаліст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула