БЕЛ Ł РУС

Сацсетка «Вконтакте» адмяніла свабодную рэгістрацыю

14.02.2011 / 17:30

Для рэгістрацыі патрабуецца запрашэнне ад ужо зарэгістраванага карыстальніка сеткі.

Ахвотныя зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зараз не змогуць зрабіць гэта так жа свабодна, як раней,

паведамляе ў сваім блогу гендырэктар сацсеткі Павел Дураў.

Паводле Дурава, для рэгістрацыі патрабуецца запрашэнне ад ужо зарэгістраванага карыстальніка сеткі. «Сёння мы вяртаемся да вытокаў — сістэмы запрашэнняў», — адзначыў заснавальнік «Вконтакте».

Гендырэктар сацсеткі адзначыў, што зараз «невялікая колькасць карыстальнікаў ўжо атрымалі права запрашаць новых удзельнікаў». Пасля іншыя карыстальнікі таксама атрымаюць магчымасць высылаць запрашэнні, аднак у кожнага з іх будзе абмежаваная колькасць запрашэнняў.

Рашэнне аб закрыцці свабоднай рэгістрацыі ў сацсетцы было прынята ў мэтах барацьбы са спам-ботамі, якія ствараюць пустыя старонкі. Акрамя адмены вольнай рэгістрацыі, П. Дураў мае намер адмовіцца ад рэкламы цыгарэт і спіртнога ў «Вконтакте».

Сацыяльная сетка «Вконтакте», расійскі аналаг Facebook, налічвае больш за 111 млн зарэгістраваных карыстальнікаў, у дзень сайт наведваюць каля 23 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула