БЕЛ Ł РУС

Раздушаны ўласнай машынай

15.02.2011 / 11:34

КАМ паводле ГУУС

Прыкрая трагедыя здарылася на МКАД між вуліцамі Прамысловая і Інжынерная.

Фота МНС

11 лютага ў 19.40 28-гадовы кіроўца на «Опелі Вектра» на МКАД, у раёне вул. Інжынерная і Прамысловая, сутыкнуўся з «Пежо 306». Пасля здарэння кіроўца «Опеля» выйшаў з аўто і аглядаў атрыманыя пашкоджанні. Тым часам у ягоную машыну ззаду стукнуўся «Фіят Марэ». Ад удару «Опель» наехаў на кіроўцу. Мужчына ад атрыманай траўмы памёр на месцы на вачах жонкі і дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула