Егіпецкая армія абяцае рэформу канстытуцыі
Праца над рэформай канстытуцыі Егіпта будзе завершана цягам анйбліжэйшых 10 дзён, абяцае ваенная рада, якая зараз кіруе краінай.
Распрацоўкай паправак да асноўнага закону займаецца спецыяльны камітэт, які ўзначаліў адстаўны суддзя. У склад гэтага органа, у асноўным, увайшлі эксперты па канстытуцыйным заканадаўстве.
Акрамя таго, у камітэт уключаны высокапастаўлены прадстаўнік найбуйнейшай апазіцыйнай арганізацыі Егіпта,
Раней ваенная рада прыпыніла дзеянне канстытуцыі, папраўкі у якую ўносіліся на працягу амаль
На мінулым тыдні прэзідэнт сышоў у адстаўку пасля 18 дзён масавых антыўрадавых дэманстрацый. Найвышэйшая ваенная рада, яка прыняла уладу ў краіне з сыходам Мубарака, абяцае вынесці новы варыянт канстытуцыі на ўсенародны рэферэндум.
Падобна да таго, што егіпецкі генералітэт мае намер выканаць дадзенае раней абяцанне і як мага хутчэй вярнуць краіне грамадзянскае кіраванне.