БЕЛ Ł РУС

Міліцыя: Ёсць відэа супрацьпраўных дзеянняў грамадзян Расіі Гапонава і Брэуса

15.02.2011 / 18:20

У МУС Беларусі заяўляюць пра наяўнасць відэапацвярджэння супрацьпраўных дзеянняў грамадзян Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску 19–20 снежня 2010 года.

Як заявіў журналістам 15 лютага намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Аляксандр Шарэйка, Гапонаў і Брэус «аказвалі актыўнае супраціўленне органам улады, іх супрацьпраўныя дзеянні зафіксаваныя на відэа».

Ён нагадаў, што абодвум расіянам прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293-га). Матэрыялы справы ў дачыненні да іх перададзеныя ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула