БЕЛ Ł РУС

БАТЭ прапануе заўзятарам на матчы з ПСЖ гарачую гарбату

16.02.2011 / 10:49

АГ

+ парады медыкаў, як не замерзнуць падчас гульні.

У чацвер, 17 лютага, на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і французскім ПСЖ.

Сіноптыкі абяцаюць на вечар гэтага дня моцны мароз. Так, сайт pogoda.by, па стане на раніцу 16 лютага дае такі прагноз на вечар чацвярга: 16–18 градусаў ніжэй за нуль

ФК БАТЭ вырашыў паклапаціцца пра заўзятараў і вырашыў дапамагчы ў барацьбе з холадам.

Так, па дамоўленасці з камандаваннем унутраных войскаў РБ у дзень матчу БАТЭ — ПСЖ на тэрыторыі мінскага стадыёна «Дынама» плануецца арганізаваць не менш за чатыры палявыя кухні.

За гадзіну да гульні і на працягу ўсяго матчу заўзятарам будзе прапаноўвацца гарачы чай. Зразумела, задарма,
паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

***

Таксама даем параду, як не замерзнуць падчас матчу.

Гэтыя парады мы друкавалі перад гульнёй групавога турніру БАТЭ — «Дынама» Кіеў (2 снежня), калі тэмпература паветра была мінус 15 градусаў.

Парады медыкаў:

«Не варта рыхтавацца да паходу на стадыён, ужываючы алкагольныя напоі або піва. Па-першае, эфект ад іх выкарыстання будзе непрацяглым. Па-другое, гэта можа стаць для вас перашкодай каб патрапіць на стадыён.

Галоўная парада заключаецца ў тым, што неабходна добра апрануцца.

Не бывае дрэннага надвор’я — бывае дрэнная адзежа.

У першую чаргу неабходна ўцяпліць ногі. Калі ёсць валёнкі, не саромейцеся ў іх абуцца.

Калі іх няма, то падыйдзе зімовы абутак на футры і вельмі цёплыя шкарпэткі.

Не грэбуйце лішняй парай ніжняй бялізны, без яе вам няма чаго рабіць на стадыёне ў такое надвор’е!

Не забудзьцеся пра швэдры з высокім каўняром і абавязкова (!) цёплыя шапкі. Калі дазваляюць фінансы, набудзьце ў ГУМе ці ЦУМе тэрмабялізну.

Таксама паспрабуйце, каб ваш шлях ад хаты да стадыёна атрымаўся

як мага больш кароткім, такім чынам менш часу праведзяце на адкрытым паветры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула