БЕЛ Ł РУС

Падчас маніфестацыі ў Іране загінулі два чалавекі

16.02.2011 / 13:48

Два чалавекі загінулі падчас арганізаванай апазіцыяй маніфестацыі ў Іране.
Паводле звестак міністра ўнутраных справаў Ірана Мустафы Махамада Наджара, два апазіцыянеры былі забітыя, некаторыя (колькасць не паведамляецца) параненыя.

У панядзелак тысяча іранскіх апазіцыянераў выйшла на вуліцы на знак падтрымкі пратэстаў у Егіпце і Тунісе.

Па дадзеных Нацыянальнай рады супраціву Ірана, створанай у Францыі, «усім вядома, што ўлады напалі на пратэстоўцаў і расстралялі іх».

Па дадзеных сайта апазіцыі, падчас акцыяў пратэсту былі арыштаваныя прынамсі 1500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула