БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю расфарміруюць?

16.02.2011 / 18:28

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка не выключае магчымасці расфарміравання Міністэрства гандлю. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам.

«Мінгандаль пад пытаннем», — сказаў Уладзімір Сямашка, каменціруючы рэфармаванне дзяржорганаў.

Наконт рэфармавання Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ён адзначыў, што яно сябе зжыло. «Размова ідзе аб тым, каб гэта міністэрства ліквідаваць і на правах дэпартамента гэту функцыю перадаць Мінбудархітэктуры, а функцыі па цеплазабеспячэнню, энергазабеспячэнню перадаць Мінэнерга», — паведаміў ён.

Першы віцэ-прэм’ер таксама праінфармаваў, што рэформы не закрануць Міністэрства па падатках і зборах. «Як без МПЗ жыць? Ні адна краіна не можа жыць без гэтага міністэрства», — рэзюмаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула