Курсы валют на 17 лютага
На 17 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 3.018 беларускіх рублёўЕўра — 4.091,20
Расійскі рубель — 103,10
Украінская грыўна — 379,26
Кошык валют — 1.083,78
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 1 рубель (0,03%), еўра — вырас на 13,74 рубля (0,34%), расійскага рубля — на 0,01 рубля (0,01%), грыўны — знізіўся на 0,30 рубля (0,08%). Курс кошыка валют вырас на 1,13 рубля (0,10%) у параўнанні з папярэднім днём і на 29,10 рубля (2,76%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,3556, «долар/расійскі рубель» — 29,2735, «долар/грыўна» — 7,9576.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 17 лютага долар купляюць па 3.030–3.050 і прадаюць па 3.055–3.078 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.
На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.040–3.050 і прадаюць па 3.060–3.065 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.