БЕЛ Ł РУС

Найлепшы рэпарцёр АНТ «развёў» чатыры беларускія банкі

18.02.2011 / 11:40

C. якраз спецыялізаваўся на крымінальнай хроніцы.

Рэпарцёр АНТ С., які заваяваў званне «Найлепшы рэпарцёр 2008 года» на конкурсе «Тэлевяршыня», падазраецца ў буйным махлярстве ў дачыненні да беларускіх банкаў.

Крымінальная справа ў дачыненні да найлепшага рэпарцёра Беларусі 2008 года распачатая Савецкім РУУС Мінска. Паводле дадзеных аператыўных службаў, С. з 23 красавіка 2008 года па 20 лютага 2009 года, з’яўляючыся карэспандэнтам ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (АНТ), падаў у беларускія банкі недакладныя звесткі і дзякуючы гэтаму ашуканскім спосабам завалодаў сумай у 11,3 тысячы даляраў і 10 тысяч еўра. Сярод пацярпелых фігуруюць чатыры буйныя беларускія банкі, сярод іх ААТ «БПС-банк», ААТ «Банк Масква-Мінск», ЗАТ «Трастбанк».

Характэрна, што С. якраз спецыялізаваўся на крымінальнай хроніцы, за што і атрымаў «Тэлевяршыню» як найлепшы рэпарцёр 2008 года. Яму прадказвалі вялікія поспехі, але не атрымалася…

Праваахоўнымі органамі Мінска ў дачыненні да С. распачатая крымінальная справа па падазрэнні ва ўчыненні ім злачынства, прадугледжанага ч.4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў адмыслова буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аднак сам Дзяніс пакуль на волі — мера стрымання ў дачыненні да яго не абіралася.

У прыёмнай АНТ растлумачылі, што іх найлепшы рэпарцёр ужо даўно ў іх не працуе — з 2009 года. Па справе С. і зусім праходзіць як беспрацоўны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула