БЕЛ Ł РУС

У маскоўскім метро затрыманы жыхар Каўказа са слядамі гексагену на руках

18.02.2011 / 12:50

Сяргей Гезгала

У маскоўскім метро затрыманы жыхар Каўказа са слядамі выбухоўкі на руках, паведамілі ў пятніцу крыніцы ў праваахоўных органах Расіі.

Для барацьбы з тэрарызмам у Маскве ўзмоцнены меры бяспекі, у тым ліку ў метро выстаўлены металашукальнікі. Міліцыянтам выдадзеныя апараты для выяўлення выбухоўкі.

Затрыманым аказаўся жыхар горада Нальчык.

Народы Каўказа — чачэнцы, інгушы, адыгі, чаркесы, некаторыя народы Дагестана — вядуць барацьбу за нацыянальную незалежнасць і культурную самабытнасць. Гэтая барацьба набыла тэрарыстычныя формы. У выніку тэрактаў у Расіі за апошнія 15 гадоў загінулі сотні мірных грамадзянаў. Прычым каўказцы перанеслі гэтае змаганне са сваіх зямель у вялікія гарады Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула