БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік паказаў дэпутатам Айпад

18.02.2011 / 16:08

і заклінаў вучыць замежныя мовы.

Прадстаўляючы ў парламенце праграму дзейнасці ўрада на наступную пяцігодку, віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік яшчэ раз нагадаў: да 2015 года ведаць замежную мову на прыстойным узроўні павінныя ўсе беларускія выпускнікі:

— Гэта проста недапушчальна, калі краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, калі яе эканоміка залежыць шмат у чым ад вонкавых рызыкаў, калі краіна не можа развівацца без прыцягнення замежных тэхналогій і інвестыцый, а практычна ўсе — і эканамічная, і кіроўная эліта — не валодаюць замежнымі мовамі. Я вам па сваёй працы ў Кітаі скажу [Анатоль Тозік быў паслом у Кітаі], што калі прыязджаюць на перамовы кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, калі прыязджаюць кіраўнікі дэпартаментаў, упраўленняў, структураў па замежных сувязях, якія не валодаюць мовай, то кітайцы проста не вераць, што такое можа ў прыродзе быць!

З Кітая новы віцэ-прэм’ер прывёз не толькі ідэю навучання ўсіх замежнай мове. З трыбуны Авальнай залы Анатоль Тозік прадэманстраваў дэпутатам планшэт:

— Яшчэ адна задача, якая, мне здаецца, вырашальная, — забяспечанне нашых школьнікаў электроннымі планшэтамі. Вось гэта планшэт, сюды мы можам запампаваць усю школьную праграму ад першага да адзінаццатага класаў, і не будуць нашы маленькія дзеткі, горбячыся, цягнуць гэтыя падручнікі. Калі зрабіць масавую вытворчасць, гэтая штука будзе каштаваць дзесьці каля 200 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула