БЕЛ Ł РУС

Лідары Кубы і Нікарагуа падтрымалі Кадафі

23.02.2011 / 11:56

Куба і Нікарагуа выступілі ў падтрымку лівійскага лідэра Муамара Кадафі.

У аўторак былы кубінскі прэзідэнт Фідэль Кастра заявіў, што Вашынгтон напэўна плануе ўвядзенне ў Лівію войскаў НАТО дзеля рэалізацыі сваіх звязаных з нафтай інтарэсаў.

Прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў, што размаўляў з Кадафі па тэлефоне. Паводле Артэгі, «палкоўнік вядзе надзвычай цяжкую бітву, але нават пры гэтых абставінах адкрыты да дыялогу і спрабуе захаваць адзінства нацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула