БЕЛ Ł РУС

Кошты на нафту ізноў выраслі

24.02.2011 / 14:32

Усясьветныя кошты на нафту ізноў узьняліся — на фоне падзеяў у Лібіі.

У Эўропе катыроўкі нафты Brent на красавік на біржы ў Лёндане ўзьняліся больш як на 7 адсоткаў, дасягнуўшы ў пэўны момант ўзроўню 110 даляраў за барэль. Гэта быў максымальны ўзровень за апошнія два з паловай гады.

У ЗША кошт нафты на гатунак West Texas з пастаўкай у красавіку ўзьняўся больш чым на 5 адсоткаў і перавысіў 100 даляраў за барэль.

Лібія — восьмы па аб’ёмах здабычы нафты член ОПЕК і трэці — у Афрыцы, пасьля Нігерыі і Анголы. На яе долю прыпадае меньш за 2 адсоткаў агульнасусьветнай здабычы нвафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула