БЕЛ Ł РУС

БХД у спектаклях не ўдзельнічае

25.02.2011 / 12:21

Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі павінна было працягнуцца паседжаньне па скарзе аргкамітэта партыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі на Міністэрства юстыцыі.
Прадстаўнікі ствараемай партыі патрабуюць прызнаць, што адмова Мін’юста ў рэгістрацыі партыі зьяўляецца незаконнай і парушае правы яе заснавальнікаў.

Аднак кіраўніцтва аргкамітэту паведаміла, што яно «ва ўмовах татальных рэпрэсіяў адмаўляецца ўдзельнічаць у працягу судовага спэктаклю». У спэцыяльным паведамленьні, у прыватнасьці, адзначаецца, што партыя правяла тры ўстаноўчыя сходы: «Але Мінюст па замове ўладаў, выконваючы функцыю карнага органа, адмаўляўся рэгістраваць БХД, матывуючы гэта дробнымі зачэпкамі і надуманымі падставамі. Не адрозьніваўся аб’ектыўнасьцю і суд. На паседжаньні 22 лютага суд адмовіў нават у просьбе заснавальнікаў БХД зрабіць перапынак на два тыдні дзеля таго, каб прадстаўнікі БХД змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы. У такіх умовах БХД не лічыць патрэбным працягваць удзел у судовым паседжаньні, вынікі якога прадвызначаныя».

У паведамленьні таксама адзначаецца, што БХД «працягне несьці ў беларускае грамадзтва хрысьціянска-дэмакратычныя каштоўнасці, безь якіх Беларусь ня зможа стаць сапраўды свабоднай і дэмакратычнай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула