БЕЛ Ł РУС

Сёньня ў менскім клюбе «Юла» адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома гурту B:N

1.12.2006 / 08:53

Nashaniva.com

Праўда, дыск «Жыве рок-н-рол» быў выпушчаны яшчэ на пачатку лета.

Дыск «Жыве рок-н-рол» быў выпушчаны яшчэ на пачатку лета. Вакаліст гурту Алесь Лютыч у інтэрвію Еўрапейскаму радыё для Беларусі патлумачыў мэтамарфозу наступным чынам: «Мы ж ня менскія. Каб зрабіць усё хутка, трэба было наладзіць рэкляму, дамовіцца з клюбам».

Дарэчы, апроч 12 песень з новага дыску, на канцэрце прагучаць песьні зь першага альбому, а таксама тыя, што ня ўлучаныя ў альбомы.

Пачатак а 19-й.

Клюб «Юла», вул. Сурганава, 26

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула