БЕЛ Ł РУС

Дзмітрыеў: патрэбны выпуск пары

1.03.2011 / 11:04

СГ

Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» даў разгорнутае інтэрв’ю сайту Naviny.by.

— Вы лічыце, што сілавыя акцыі — ператрусы, допыты — у найбліжэйшы час спыняцца? — запытаўся ў яго журналіст.

— Калі ва ўладзе ёсць людзі, якія думаюць стратэгічна і не баяцца казаць чалавеку, які прымае рашэнні, пра рэальную сітуацыю ў краіне, то гэта было б самае правільнае і лагічнае папярэдняе выйсце.

Патрэбен выпуск пары, відавочна, што пратэстны электарат у Беларусі прыкметна вырас. Наяўная палітычная апазіцыя не здольная ў поўнай меры адказаць на яго запыты. Значыць, у грамадстве ёсць рэальны попыт на такую камунікацыю і на новыя палітычныя сілы», — намякае Дзмітрыеў на тое, што ягоная структура магла б выконваць такую ролю.

У тым самым інтэрв’ю Дзмітрыеў прапануе мараторый на «непрадуманыя вулічныя акцыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула