БЕЛ Ł РУС

Ад Лябедзькі два тыдні няма лістоў

1.03.2011 / 18:19

Жонцы і сыну палітвязня таксама адмоўлена ў спатканнях. Святлана і Арцём Лябедзька, пасля заяваў Алеся Міхалевіча, маюць намер кожны дзень пасылаць лісты з просьбай даць спатканне ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Чарговую просьбу сваякі вязьня накіравалі 28 лютага.

— Мы ўжо адпраўлялі такі ліст больш за месяц таму, — распавёў Арцём Лябедзька. — Пісьмовага адказу так і не дачакаліся. Нам толькі вусна агучылі, што начальнік следчай групы ў адпачынку, і ў спатканні адмоўлена. Калі і цяпер начальнік следчай групы не зрабіў ласку даць пісьмовы адказ, то будзем тэлефанаваць яму кожны дзень. Гэта беззаконне зайшло ўжо занадта далёка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула