БЕЛ Ł РУС

У Брагінскім раёне знойдзеныя целы мужчыны і жанчыны, зніклых каля года таму

3.03.2011 / 12:58

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на прысядзібным участку аднаго з жыхароў вёскі Старыя Храковічы Брагінскага раёна былі знойдзеныя целы зніклых каля года таму мужчыны і жанчыны.

Як паведамілі ў пракуратуры Брагінскага раёна, 56-гадовы мужчына і 52-гадовая жанчына лічыліся зніклымі без вестак. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы жыхар вёскі Старыя Храковічы. Мяркуецца, што ён у сакавіку 2010 года падчас сваркі забіў сякерай мужчыну і задушыў жанчыну. Цела сваіх ахвяраў падазраваны закапаў на прысядзібным участку.

Вядзецца следства, распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула