БЕЛ Ł РУС

Біятлон. Чэмпіянат свету. Зборная Беларусі заняла 10-е месца ў мяшанай эстафеце

3.03.2011 / 16:27

Nashaniva.com

На чэмпіянаце свету па біятлоне, што стартаваў у расійскім Ханты-Мансійску, прайшла змяшаная эстафета (2×6 + 2×7,5 км).

Зборная Беларусі ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Сяргея Новікава і Яўгена Абраменкі заняла 10-е месца.

На рахунку нашай каманды 10 промахаў, 1 штрафное кола і 3 хвіліны 54,3 секунды адставання ад чэмпіёнаў — нарвежцаў.

У суботу на чэмпіянаце свету пройдзе мужчынскі і жаночы спрынт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула