БЕЛ Ł РУС

Данік Саннікаў: Пакуль таты няма, я буду ў доме гаспадаром

4.03.2011 / 10:04

Тым часам калегі-журналісты перадалі Ірыне Халіп кветкі -- падарунак з вясной.

Тым часам калегі-журналісты перадалі Ірыне Халіп кветкі — віншаванне з вясной.

Уладзімер Халіп расказаў: «Я перадаў ёй кветкі, перадаў словы, і Іру гэта вельмі ўзрадавала. Яна была вельмі ўдзячная, што пра яе не забываюцца, што падтрымліваюць, не пакідаюць у турме сам-насам з уладай і аховай, паміж якімі няма мяжы. Усё гэта ператварылася для яе ў невялічкае свята, калі ў гэтых умовах можна яшчэ нешта святкаваць».

Паводле Ўладзіміра, сын Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава Данік паводзіць сябе ўсё больш па-даросламу.

«Сказаў, што пакуль няма таты, ён будзе ў доме гаспадаром. Гэта выяўляецца найперш у тым, што больш слухае і дапамагае маці», —
сказаў Уладзімер Халіп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула