БЕЛ Ł РУС

ЗША адхілілі прапанову Уга Чавеса пра стварэнне камісіі па Лівіі

4.03.2011 / 10:45

ЗША адхіляюць прапанову прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса пра стварэнне міжнароднай камісіі для ўрэгулявання сітуацыі ў Лівіі, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Раней Францыя заявіла, што адмаўляецца быць пасярэднікам на перамовах паміж Муамарам Кадафі, апазіцыяй і заходнімі краінамі, што таксама прапанаваў Чавес.

У чацвер прэзідэнт ЗША Барак Абама на сустрэчы з кіраўніком Мексікі Фэліпэ Кальдэронам заявіў, што адзіным шляхам урэгулявання канфлікту ў афрыканскай краіне можа стаць толькі адстаўка Кадафі.

«Мы і далей будзем адстойваць сваю пазіцыю: гвалт павінен быць спынены. Улада Муамара Кадафі больш не легітымная, і ён павінен сысці»,
 — сказаў Абама.

Сам лівійскі кіраўнік раней заяўляў, што не можа сысці ў адстаўку, бо не з’яўляецца прэзідэнтам і не мае фармальнай пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула